Центр реабилитации инвалидов собрал лепельчан на новогоднем утреннике

У цэнтры сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі Лепельскага раёна напярэдадні навагодніх святаў надзвычай людна і шумна, на ранішнік прыехалі дзеці са сваімі бацькамі. Прадстаўленне для маленькіх гледачоў арганізаваліработнікі Заслонаўскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў, разам усе спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды, дапамагалі Дзядулю Марозу і Снягурачцы ратаваць свята.

На мерапрыемства завіталі шматлікія госці, і не з пустымі рукамі. Напрыклад, ад райвыканкама быў уручаны сертыфікат на набыццё кампютара, а Лепельскі лясгас падарыў прынтар, афіцэры 191-ай групы артылерыі ўручылі грошы, а прадстаўнікі аддзялення аховы і РАСК — салодкія падарункі. Арыгінальны падарунак прынёс святар Сергій Ляшкевіч — набор садовых інструментаў для працы на невялікім участку пры цэнтры. Адным словам, кожны стараўся дапамагчы па меры сваіх сіл і стварыць святочны настрой.

Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом. Аднак самы галоўны падарунак — адчуванне свята, якое нараджаецца ў гэтыя дні ў дзяцей. І важна захаваць надалей, а па магчымасці — прымножыць.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.