Чатыры зладзейскія набегі скончыліся безвынікова, бо спрацаваў надзейны вартаўнік — сігналізацыя

Жыхар Лепеля Сяргей Кулікоў, адціснуўшы ліст металапрофілю, залез у магазін па Дэпоўскай вуліцы. Узламаў касу, забраў грошы на суму 3550 тысяч рублёў, распіхаўшы іх па кішэнях. Спрабаваў прысвоіць і іншую маёмасць на суму не меней як 3600 тысяч рублёў. Аднак злодзей быў затрыманы супрацоўнікамі РАУС і аддзелам дэпартамента аховы. Заведзена крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.