Цоп, а кашалька няма…

1515848369_e97e3c48aefb85aa6c42ee22ef2b45d0Як заўсёды, раніцай будаўнікі збіраліся на працу. На гэты раз аб’ект — будоўля жылога дома на вуліцы Савецкай. Муляр па прывычцы зайшоў у вагончык-бытоўку, пераапрануўся ў рабочае адзенне, выхадное павесіў на сценку на цвік. Пайшоў працаваць.
Паўдня мужчына клаў цэглу, рад за радам падымаў сцены. Да абеду прагаладаўся. Каб купіць перакусіць, спусціўся ў вагончык, цоп — а кашалька ў кішэні няма! Не доўга думаючы, выклікаў міліцыю.
Міліцыянеры спачатку апыталі народ, высветлілі, што за прайшоўшы час на будаўнічую пляцоўку ніхто іншы, акрамя будаўнікоў, не заходзіў. Значыць, скраў хтосьці свой — самае страшнае, што можа адбыцца ў калектыве. Працягваюць апытанне далей: хто на працягу першай паловы дня спускаўся з рыштаванняў, заходзіў у бытоўку? Высветлілася, што грошы скраў таварыш па працы. Хаця пасля такога ўчынку які ён таварыш?
Сяргей БУЛАЙ,
в.а. начальніка РАСК,
падпалкоўнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.