Да фортуна та зачастую подводит, а мошеннику его выкрутасы боком выходят

2e9e070ebb508457284c6d3010b18bb5Невядома, на што спадзяюцца некаторыя грамадзяне. На нейкую прывідную фартуну. Ды фартуна тая часцяком падводзіць, а махляру яго выкрутасы бокам выходзяць. Як у нашым выпадку. Валянціна Падрэз (прозвішча зменена) кіравала невялікай дзяржаўнай установай. Ды падалося аднойчы кабеце, што яе творчыя высілкі не адпавядаюць узроўню аплаты. Мала плацяць, а гэтулькі сіл ды нерваў штодзень на вецер дарма выкідваеш. Мусіць, не доўга разважала над камбінацыяй, бо махлярская схема была, як кажуць, шыта белымі ніткамі.
Валянціна вяла табель уліку рабочага часу, хоць у яе службовыя абавязкі гэта не ўваходзіла. На працягу года былі дні, калі яна адсутнічала на працы, але ў табелі смела прастаўляла сабе працоўны час. Лічыла, што ў звычайныя дні перапрацоўвае, таму можа паставіць сабе дадатковыя гадзіны, каб атрымаць грашовыя сродкі. І атрымлівала. І сума набегла ў 461 рубель 54 капейкі.
Махлярства выкрылі. Валянціна Падрэз нанесеную шкоду кампенсавала поўнасцю. Падчас судовага следства віну прызнала ў поўным аб’ёме і чыстасардэчна раскаялася. Гэта на судзе. А на папярэднім следстве пры допыце ў якасці абвінавачваемай віну не прызнавала. Тлумачыла, што паколькі працавала ў вольны час, у табель уліку працоўнага часу прастаўляла працоўныя гадзіны ў дні, калі адсутнічала абгрунтавана, дадзеныя гадзіны адпрацавала, і кіраўніцтва пра гэта ведала.
У судовым пасяджэнні Валянціна прасіла прымяніць да яе артыкул 88 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, аб чым прадставіла заяву. Судом Лепельскага раёна спынена вытворчасць па крымінальнай справе, жанчына вызвалена ад крымінальнай адказнасці за злачынства, прадугледжанае ч. 1 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь, кваліфікаванае як завалоданне маёмасцю, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці. Да В. Падрэз прыменена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, што складае 735 рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.