Дадому не вярнуўся

Жыхар вёскі Суша каля 12 гадзін дня пайшоў на возера Любішына на рыбалку і дахаты не вярнуўся. Яго цела было выяўлена праз тры дні на гэтым жа самым возеры, аб чым і паведамілі ў міліцыю.
На целе маладога чалавека, 1995 года нараджэння, пры знешнім аглядзе прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена. На ўсе астатнія пытанні павінна адказаць следства.
Мы ж у сваю чаргу яшчэ раз напамінаем аб небяспецы, якую тояць у сабе неабачлівыя паводзіны на вадзе.
Аляксандр САДОЎСКІ,
інспектар групы прапаганды і навучання РАНС,
старшы лейтэнант унутранай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.