Дело в ближайшее время будет направлено в суд

852x449-4-bd5Рабочы філіяла “Лепельскі МКК” ААТ “Віцебскі мясакамбінат”, вяртаючыся дахаты, заехаў у краму “Лепелька”. Ровар паставіў да спецыяльнай стойкі, замком заблакіраваў задняе кола. Дахаты ж пайшоў пешшу, балазе жыве блізка. Магчыма, забыўся пасля тлумнага працоўнага дня, альбо быў упэўнены, што нічога не можа здарыцца. Раніцай прыйшоў — а ровара няма.
Аператыўнікі заўважылі, што пляц перад крамай знаходзіцца пад камерай відэаназірання. Прагледзелі запіс і ўбачылі, што двухколавы транспартны сродак ноччу сцягнуў мужчына, які жыве ў адным з бліжэйшых дамоў. Веласіпед той хаваў у кладоўцы.
Справа бліжэйшым часам будзе накіравана ў суд.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.