День мифологии в Березинском заповеднике

tsentr-mifologicheskogo-turizma_2На свята “Дзень міфалогіі” сустрэліся ў Бярэзінскім біясферным запаведніку Баба Яга, Кікімара, Палявік, Лясун і іншыя казачныя насельнікі лесу. Гэта вучні мясцовай школы паўдзельнічалі ў святочным шоу-аглядзе міфалагічных касцюмаў, на які было прадстаўлена чатырнаццаць работ. У журы сабраліся супрацоўнікі запаведніка Юрый Багуцкі, Маргарыта Самуйла і Марына Насыр.
Перамагла Глафіра Спільная ў вобразе Бабы Ягі, за што была ўзнагароджана паездкаю ў Мінск у дзяржаўны цырк. Другое і трэцяе месцы дасталіся Раману Аўтушку (Лешаму) і Анастасіі Сушкевіч (Бабе Язе з Парыжа). Удзельнікі атрымалі Дыпломы і памятныя падарункі. А на наступны дзень дзеці ўдзельнічалі ў свяце — з артыстамі, масавымі гуляннямі, шурпою і г.д.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.