Депутат Игорь Мартынов: каждому вопросу — депутатское рассмотрение

img_6529 У полі зроку дзейнасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Мартынава штодзень знаходзяцца дзясяткі важных пытанняў, якія датычаць сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, а таксама шэраг сацыяльных праблем грамадзян. Аб важных накірунках сваёй работы, аб тым, што ўжо ўдалося ажыццявіць, пойдзе наша далейшая размова з дэпутатам.

— Ігар Феліксавіч, упэўнена, што за бягучы год вамі зроблена нямала, і ёсць нагода падвесці пэўныя вынікі…
— Так, мая работа ў акрузе сёлета, лічу, была дастаткова актыўнай і плённай, аб чым сведчаць рэальныя паказчыкі.
У працоўных калектывах было праведзена 76 сустрэч, арганізавана шаснаццаць прыёмаў грамадзян, на якіх прынята 45 выбаршчыкаў па розных праблемных пытаннях. Сярод іх былі такія, якія патрабуюць дэталёвага вырашэння.
У асноўным людзей хвалююць такія пытанні, як забеспячэнне якасці жыцця ў вёсцы, добраўпарадкаванне, транспартнае абслугоўванне, дарогі і экалагічныя праблемы. Шмат пытанняў паступае і адносна прыватызацыі жылля.
У цяперашні час вядуцца капітальны рамонт аварыйнага шматкватэрнага жылога дома па вуліцы Інтэрнацыянальная, 35 у г. Лепелі, бягучы рамонт дамоў №№29а і 29б аграгарадка Вярхоўе Бешанковіцкага раёна. Пачаліся работы па правядзенні водаправода па вуліцы Бярэзінская ў г. Лепелі. На вялікі жаль, не вырашаецца пытанне водаканалізацыйнага забеспячэння мікрараёна прыватнай забудовы горада Новалукомля Чашніцкага раёна.
Гэта не ўвесь пералік пытанняў, які прыходзілася вырашаць сёлета. Важна зразумець, правільна ацаніць прычыны гэтых праблем і знайсці шляхі іх вырашэння сумесна з органамі ўлады, працоўнымі калектывамі, насельніцтвам. Каб меры вырашэння, якія прапануюцца, былі зразумелымі і абгрунтаванымі. Толькі такім чынам мы зможам вырашыць набалелыя праблемы.
Акрамя таго, шэраг прапаноў, якія паступілі ад выбаршчыкаў у час сустрэч і пісьмовых зваротаў, мной быў накіраваны ў разнастайныя камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дзе яны знайшлі паразуменне, падтрымку і былі ўлічаны ў час прыняцця заканадаўчых рашэнняў.
Ведучы размову аб міжнароднай дзейнасці, адзначу, што яна была насычанай шэрагам даволі значных падзей. У маі адбылося пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі краін АДКБ у г. Брэсце, дзе разглядаўся шэраг пытанняў па бяспецы. Да таго ж я прыняў удзел у міжпарламенцкіх мерапрыемствах у Санкт-Пецярбурзе, рабоце з дэлегацыямі законатворцаў з Літвы, Інданезіі і іншых мерапрыемствах, дзе вырашаліся пытанні палітычнага, міжнароднага і эканамічнага супрацоўніцтва.
Падводзячы вынікі года, хачу адзначыць, што менавіта дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з грамадзянамі, правільнай ацэнцы ўзніклых праблемных пытанняў на месцах удасца іх паэтапна вырашаць.
— Ігар Феліксавіч, вядома, што ўсе вышыні скараюцца перад руплівасцю і бясконцым імкненнем да пастаўленай мэты. Няхай жа ўсе вашы планы і задумы ў будучым годзе абавязкова здзейсняцца!
Інтэрв’ю правяла
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.