Лепяльчанка горка плача — укралі 700 тысяч рублікаў

expert_748_066 У РАУС звярнулася пенсіянерка, жыхарка вёскі Чарэйшчына, з заявай аб тым, што ў яе ўкралі грошы. Учора днём грошы былі, ляжалі на месцы, а сёння – няма. Ды і сума для пенсіянеркі не маленькая – 700 тысяч рублёў. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку (АКВ) РАУС высветлілі, што да крадзяжу мае дачыненне яе аднавяскоўка 1984 года нараджэння. Прад’яўлена абвінавачванне, што яна праз незамкнутае акно залезла ў дом і прысвоіла грошы. Узбуджана крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.