Дети Лепельщины встретились с литературными и сказочными героями

img_20180404_141344На базе Старалядненскай бібліятэкі прайшлі заняткі ў творчай лабараторыі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі сельскія бібліятэкары і вучні мясцовай школы. Заняткі праходзілі ў форме святочнай праграмы “Усе збірайцеся хутчэй ладзіць Кніжкін юбілей”, прысвечанай сямідзесяціпяцігоддзю Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.
Бібліятэкар Аксана Урбановіч правяла для калег экскурсію, расказала пра сваю бібліятэку, падзялілася вопытам работы, пазнаёміла з выставай “Дзіцячыя вымудроны”, якую для свята падрыхтавалі члены гуртка “Кераміка” Цэнтра рамёстваў. Затым пачалося тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам пастаянных чытачоў бібліятэкі. На Кніжкіны імяніны прыбыла і сама Каралева Кніга, павіншавала жыхароў свайго каралеўства з юбілеем і зачытала ўказ аб прысваенні звання “Лепшы чытач 2017 года” вучням Жэню Шумаеву, Дашы Стрыхар, Уладу Арцюх, Сашу Трубчанку, Вікі Мандрык. Дзеці сустрэліся з літаратурнымі і казачнымі героямі, выканалі іх заданні, паўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і віктарынах. Не абышлося свята і без Бабы Ягі, якая, як заўсёды, хацела яго сапсаваць. Ды потым пасябравала з дзецьмі і вырашыла таксама стаць чытачом бібліятэкі. А напрыканцы ў вялікі круг сабраў усіх “Танец сяброў”.
Наталля ВЕРАСАВАЯ, бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу.
На здымку: кніжкін юбілей у Старым Лядне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.