Долги по кредитам

Pressure of work Па словах начальніка аддзела прымусовага выканання Наталлі Азаронак, найбольш частымі і праблемнымі з’яўляюцца спагнанні запазычанасцяў па пратэрмінаваных крэдытах. На сярэдзіну снежня ў аддзеле апрацоўваліся дакументы на 454 пратэрмінаваныя крэдыты на агульную суму 1047812 рублёў. Найчасцей людзі пры ўзяцці крэдыту не маглі рэальна ацаніць свае фінансавыя магчымасці, што і прыводзіла да праблем. Бывалі і выпадкі наўмыснага ўзяцця грошай з далейшым нежаданнем іх вяртаць.
Значныя запазычанасці назапасіліся і за паслугі сувязі, набыццё ў крэдыт ці растэрміноўку мабільных тэлефонных апаратаў. У аддзеле такіх апрацоўваецца 461 выпадак на агульную суму 72415 рублёў.
816 выканаўчых лістоў на 70500 рублёў датычацца запазычанасцяў па камунальных плацяжах.
Яшчэ адзін важны напрамак працы аддзела — спагнанне штрафаў. На сярэдзіну снежня было выпісана 4397 выканаўчых лістоў на 590377 рублёў.
Лепяльчанін Андрэй Салімаў на працягу бягучага года атрымаў 64 штрафы, з іх пераважная большасць — за парушэнні правілаў дарожнага руху. Напрыклад, 13 мая ён на аўтамашыне за адзін дзень 36 разоў праехаў пад камерамі фотакантролю са значным перавышэннем дазволенай хуткасці руху. Нягледзячы на тое, што ў адносінах да мужчыны прыняты меры прымусовага абмежавання — яму забаронены выезд за межы Рэспублікі Беларусь — Андрэй Салімаў дагэтуль не заплаціў ніводнага штрафу. Вадзіцельскага пасведчання ён ужо не мае.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.