Дорогие лепельчанки, с Днём матери!

Нашы дарагія жанчыны!

Маці, мамачка, матуля… Гэтыя пяшчотныя і пранікнёныя словы блізкія для кожнага чалавека, таму што яны ўвасабляюць пачатак усіх пачаткаў, гаючую энергію і лепшыя памкненні, шчырасць і ласкавасць. Менавіта матуля, самы блізкі і дарагі чалавек, падтрымлівае нас з самага нараджэння і на працягу ўсяго жыцця. Маці заўсёды знойдзе патрэбныя словы, каб нас суцешыць і заспакоіць душэўны боль. Менавіта маці зяўляецца ўвасабленнем прыгажосці, працавітасці і адданасці роднай сямі. Ім, нашым дарагім і любімым матулям, мы прысвячааем самыя цёплыя словы і найлепшыя пажаданні.

Можна з гонарам адзначыць, што на Лепельшчыне ёсць нямала жанчын, якія прысвяцілі жыццё святой справе выхавання дзяцей. Многія матулі, якія сталі прыкладам у выхаванні дзетак, зяўляюцца перадавікамі на вытворчасці, лепшымі работнікамі галіны адукацыі, медыцыны і культуры.

Нізкі паклон вам, дарагія жанчыны-маці, за цеплыню вашых клапатлівых рук, душэўную спагаду і цярплівасць, за тое, што кожны дзень упрыгожаны вашымі светлымі ўсмешкамі і душэўнай прыгажосцю! Няхай жа вам па жыцці спадарожнічаюць толькі моцнае здароўе, радасць, шчасце, дабрабыт, а любімыя дзеці дораць вам шмат яркіх і радасных хвілін! Са святам, нашы дарагія!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.