Дорогие жители Лепельщины!

Сёння мы будзем сустракаць новы, 2022 год, а разам з ім да нас прыйдуць новыя планы, мары і памкненні. Вітаючы свята разам са сваімі роднымі, блізкімі і сябрамі, мы шчыра спадзяёмся, што ў мінулым застануцца ўсе цяжкасці і перажыванні, а ў будучым нас чакаюць толькі радасныя падзеі, здзяйсненне важных задум і светлых мар. І так яно абавязкова будзе!

Разам мы адолеем новыя працоўныя вышыні, імкліва будзем крочыць у будучыню, бо знаходзімся на правільным шляху. У пачатку наступнага года ў краіне адбудзецца асабліва важная падзея — прыняцце новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з гэтым нам прадстаіць зрабіць усё магчымае, каб краіна была яшчэ больш моцнай і квітнеючай, каб кожны яе жыхар меў камфортныя ўмовы для жыцця і працы.

Прыемна назіраць, як з кожным годам блакітнавокі Лепель становіцца ўсё больш утульным і дагледжаным: будуюцца новыя дамы, дзе атрымліваюць жыллё маладыя і шматдзетныя сем’і, набываюць прыгожы выгляд гарадскія вуліцы. Кожны год Лепель праслаўляюць сваімі поспехамі юныя спартсмены, якія становяцца прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў, юныя артысты раёна, якія паспяхова ўдзельнічаюць у шматлікіх творчых конкурсах, удасканальваюць сваё прафесійнае майстэрства маладыя спецыялісты. Самааддана працуюць многія работнікі арганізацый і прадпрыемстваў, сельскагаспадарчай галіны. Працоўныя здзяйсненні ствараюць надзейны падмурак для будучыні.

Няхай жа Новы год, які стаіць на парозе, прынясе як мага больш значных задум і рашэнняў па іх ажыццяўленні, творчы росквіт і наватарскія ідэі! Хай жа бясконцае жаданне рухацца наперад, энергія і рашучасць ў дасягненні пастаўленых мэт суправаджаюць вас па жыцці! Няхай вас ніколі не пакідацюь моцнае здароўе, шчасце, радасць і дабрабыт! Са святам вас, дарагія землякі!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.