Двойной наезд на человека в Лепельском районе

1410162У суботу раніцай на трасе Мінск — Віцебск каля аб’екта прыдарожнага сэрвісу “Гасціны двор” адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінуў чалавек. На дадзены момант вядома наступнае.

Вадзіцель адной з транспартных фірмаў, зарэгістраванай у расійскім горадзе Калінінградзе, спыніўся на ноч у “Гасціным двары”. Там сустрэў сяброў, з якімі павячэралі і выпілі. Факт продажу і распіцця спіртнога пацвярджаюць некалькі сведкаў: сябры, з якімі выпіваў пацярпелы, бармэн, што прадаваў напоі.
У нейкі момант мужчына адышоў ад кампаніі. На тое што ён выйшаў, сябры не звярнулі ўвагу, працягвалі гаворку. Дарэчы, гутарка ішла няспешна, закраналі розныя тэмы, але да гарачых спрэчак не даходзіла. Прыяцелі распавядалі, што ўсе паводзілі сябе ў рамках прыліку, ніхто нікога не правакаваў. Чаму і як пацярпелы апынуўся на трасе, павінна будзе адказаць следства.
На момант сутыкнення быў цёмны час сутак. Участак трасы перад “Гасціным дваром” асветлены некалькімі ліхтарамі, дазволеная хуткасць на ім — да 90 кіламетраў у гадзіну. Абавязкова адзначым, што ў час аварыі назіраўся густы туман.
Мужчына патрапіў пад дзве аўтамашыны: спачатку яго ўдарыў грузавік, а потым небараку пераехаў легкавы аўтамабіль. Паводле экспертыз, абодва кіроўцы былі цвярозымі. Першы рухаўся з хуткасцю каля 80 кіламетраў у гадзіну, другі трымаў каля 50 — 60 км/г.
Па факце гібелі чалавека праводзіцца праверка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.