Дысцыпліна і правапарадак (з сесіі раённага Савета дэпутатаў)

Шэраг актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна быў разгледжаны на сесіі Лепельскага раённага Савета дэпутатаў 26-га склікання. З першым пытаннем на тэму “Аб рабоце органаў улады, праваахоўных органаў раёна па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў на падведамаснай тэрыторыі” выступіў начальнік Лепельскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Мікалай Латышаў.Шматлікія меры, якія прымаюцца работнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў, на тэрыторыі абслугоўвання дазволілі дасягнуць тэндэнцыі зніжэння колькасці зарэгістраваных злачынстваў. Разам з тым узровень злачыннасці складае 94,4 працэнта, што ніжэй за сярэднеабласны ўзровень на 4,1 працэнта (па вобласці — 98,5).
ЗА МІНУЛЫ ГОД ЗАРЭГІСТРАВАНА 934 ЗАЯВЫ І ПАВЕДАМЛЕННЯ ГРАМАДЗЯН, а за два месяцы бягучага года ўжо зарэгістравана 140. У 340 выпадках былі ўзбуджаны крымінальныя справы, вынесена 413 пастаноў аб адмаўленні ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і па 38 фактах спынена праверка па справе прыватнага абвінавачвання.
Рашэнні па заявах прымаліся ў тэрміны: да трох сутак — 263 матэрыялы, звыш дзесяці сутак — 320 матэрыялаў.
Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 219 злачынстваў, што на 27 працэнтаў менш, чым у 2012 годзе. За два месяцы бягучага года зарэгістравана 29 злачынстваў, у 21 выпадку асоба, якая падазравалася, была ўстаноўлена. Раскрывальнасць па ўстаноўленай асобе, якая падазравалася, склала 72,4 працэнта (у папярэднім годзе — 68,5 працэнта).
Па лініі крымінальнага вышуку ў мінулым годзе было зарэгістравана 14 цяжкіх і асоба цяжкіх злачынстваў, што на адно больш, чым у папярэднім годзе. За два месяцы бягучага года злачынстваў дадзенай катэгорыі ўчынена не было.
Калі разглядаць учыненне злачынстваў па прынцыпе тэрытарыяльнасці, за мінулы год колькасць учыненых у сельскай мясцовасці зменшылася з 221 да 175 (-46). Зніжэнне назіраецца на тэрыторыі васьмі сельсаветаў: Бароўскага (-12), Баброўскага (-5), Валосавіцкага (-1), Каменскага (-7), Горскага (-16), Стайскага (-12) і г.д.
Рост адбыўся ў Лепельскім — на два выпадкі, а таксама ў Слабадскім — на восем.
ЗА МІНУЛЫ ГОД БЫЛО ЗАРЭГІСТРАВАНА 175 КРАДЗЯЖОЎ, ШТО НА 65 МЕНШ, ЧЫМ У ПАПЯРЭДНІМ, і складае 72,9 працэнта ад усіх зарэгістраваных.
У мінулым годзе быў учынены адзін крадзеж з магазі­на “Уні­вермаг” Лепельскага райспажыўтаварыства, але ўжо ў бягучым годзе — два, з іх адзін — у вёсцы Чэрцы, а другі — у Несіне. Абодва кра­дзяжы былі ўчынены шляхам пранікнення праз дах. У цэлым за мінулы год зарэгістраваны 21 крадзеж дзяржаўнай маёмасці. Акрамя таго, летась на тэрыторыі раёна былі ўчынены два крадзяжы аўтатранспарту, якія не былі раскрыты. Зарэгістраваны таксама тры ўгоны.
Нягле­дзячы на шматлікія прафілактычныя меры адбыўся рост колькасці не знойдзеных грамадзян, якія зніклі без вестак. На першага студзеня бягучага года ў вышуку застаюцца чацвёра злачынцаў, 16 асоб, што зніклі без вестак, сямёра дзяржаўных даўжнікоў і адказчыкаў па грамадзянскіх справах, а таксама адзін неспазнаны труп.
У мінулым годзе выяўлена 15 правапарушэнняў эканамічнай і карупцыйнай накіраванасці. Сума нанесенага ўрону склала адзін мільярд 715 мільёнаў 200 тысяч рублёў, з іх кампенсавана 803 мільёны 250 тысяч рублёў. За два месяцы бягучага года выяўлена два злачынствы. Па лініі маральнасці і супрацьдзеяння гандлю людзьмі за мінулы год колькасць выяўленых злачынстваў павялічылася з васьмі да 18. За два месяцы бягучага года выяўлена тры злачынствы.
З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі ізалявана 56 хранічных алкаголікаў. Да накіравання ў лячэбна-працоўны прафі­лакторый асуджана ­адзінаццаць хранічных алкаголікаў. Ужо за два месяцы бягучага года накіравана пяцёра чалавек.
У дзеяздольнасці ў мінулым годзе абмежавана шасцёра чалавек, на тэрыторыі раёна выяўлены 61 факт парушэнняў Дэкрэта №11 2005 года.
З НЕЗАКОННАГА АБАРОТУ АДАБРАНА 11 ТЫСЯЧ 483 ЛІТРЫ СПІРТАЎТРЫМЛІВАЮЧАЙ ВАДКАСЦІ І ДА АДМІНІСТРАЦЫЙНАЙ АДКАЗНАСЦІ ПРЫЦЯГНУТА 46 ЧАЛАВЕК. За два месяцы бягучага года ўжо канфіскавана 702 літры самагоннай брагі і адзін самагонны апарат. Выяўлена дванаццаць парушэнняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №11 (2005 г.).
На тэрыторыі раёна за мінулы год зарэгістравана дзесяць фактаў смерці грамадзян у выніку атручвання алкаголем. Праведзены аналіз па фактах смерці паказаў, што асноўнай прычынай смерці стала празмернае ўжыванне алкаголю, які набываўся ў ­аб’ектах дзяржаўнай гандлёвай сеткі. Ужо ў бягучым годзе зарэгістраваны адзін факт смерці ад атручвання алкаголем. Гэта жыхар вёскі Юркоўшчына, у якога ў крыві было выяўлена 3,9 праміле.
Са станоўчага боку трэба адзначыць, што дзякуючы комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца, колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку, учыненых у стане алкагольнага ­ап’янення, зменшылася з 83 да 46. У бягучым годзе ў стане алкагольнага ап’янення ўжо ўчынена пяць крадзяжоў.
Аналіз рэцыдыўнай злачыннасці паказвае, што ў бягучым годзе адбылося зніжэнне злачынстваў, учыненых судзімымі, са 104 да 65. Сёлета асобамі гэтай катэгорыі ўчынена сем злачынстваў.
Разам з тым колькасць злачынстваў, учыненых групай асоб, знізілася з 33 да дзевятнаццаці, але за два месяцы бягучага года ўжо ўчынена сем. У мінулым годзе колькасць злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах, знізілася з 92 да 46. Сёлета такіх злачынстваў учынена не было.
У сферы сямейна-бытавых адносін па лініі крымінальнага вышуку ў мінулым годзе было зарэгістравана дзевяць злачынстваў.
За дробнае хуліганства, згодна з артыкулам 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, было складзена 300 адміністрацыйных пратаколаў, а сёлета — 36. За з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане, распіццё спіртных напояў у неўстаноўленых месцах і знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення складзена адна тысяча 316 пратаколаў, а ў бягучым годзе — ужо 180.
У рамках выканання патрабаванняў Закона “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў” у бягучым годзе Лепельскім РАУС працягваецца практыка накіравання ў працоўныя калектывы па месцы работы асоб, якія дапусцілі правапарушэнні, у тым ліку ў быце, інфармацый аб іх для прыняцця мер рэагавання.
У адносінах беспрацоўных грамадзян інфармацыя накіроў­ваецца па месцы жыхарства ў сельскія Саветы, на пасяджэнні Саветаў грамадскіх пунктаў.
З мэтай прафілактыкі крадзяжоў усіх формаў уласнасці супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў у цесным узаемадзеянні з зацікаўленымі ведамствамі праведзена больш за 360 мэтавых рэйдаў, па выніках якіх вынесена 305 прадстаўленняў і чатыры інфармацыі. Сем кіраўнікоў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
НА ЎЛІКУ Ў РАЁННЫМ АДДЗЕЛЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ ЗНАХО­ДЗІЦЦА 81 АБАВЯЗАНАЯ АСОБА, з іх 98,8 працэнта працаўладкавана.
На ўліку ў РАУС зарэгістравана 392 ўладальнікі зброі, у карыстанні якіх маецца 440 адзінак зброі. За мінулы год зарэгістравана адно злачынства, прадугледжанае артыкулам 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у адносінах не зарэгістраванай агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).
Інспекцыяй па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС сумесна з зацікаўленымі ведамствамі працягваецца правядзенне арга­нізацыйна-практычных мер, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх. Праведзены таксама шэраг прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на ўхіленне прычын і ўмоў, што садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетнімі.
НА ТЭРЫТОРЫІ РАЁНА Ў МІНУЛЫМ ГОДЗЕ ЗАРЭГІСТРАВАНЫ РОСТ ЗЛАЧЫНСТВАЎ, УЧЫНЕНЫХ НЕПАЎНАЛЕТНІМІ, а таксама пры іх удзеле — з васьмі да дванаццаці. У бягучым годзе ўчынена адно злачынства.
У сваім выступленні Мікалай Латышаў таксама адзначыў, што ў мінулым годзе зарэгістраваны рост дарожна-транспартных здарэнняў з дзевятнаццаці да 24, у выніку чаго адзінаццаць чалавек загінулі і 22 атрымалі раненні. Нецвярозыя вадзіцелі ўчынілі тры дарожна-транспартныя здарэнні. З удзелам пешаходаў зарэгістраваны дзве аварыі, у якіх загінуў адзін чалавек.
З мэтай недапушчэння дарожна-транспартных здарэнняў з ­удзелам дзяцей дзяржаўнай аўтама­більнай інспекцыяй праведзены шэраг прафілактычных мерапрыемстваў: “Бяспека дзяцей залежыць ад дарослых”, раённы і рэгіянальны злёты юных інспектараў дарожнага руху. Вясной і восенню праводзіліся спецыяльныя комплексы мерапрыемстваў “Увага — дзеці!”, комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Бяспека дзяцей на дарогах залежыць ад дарослых”, месячнік па падрыхтоўцы да Дня ведаў, а ў маі і жніўні праве­дзены адзіныя дні бяспекі дарожнага руху па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Супрацоўнікі Дзяржаўтаін­спекцыі рэгулярна выступаюць у агульнаадукацыйных і дзіцячых дашкольных установах раёна.
Пры наглядзе за дарожным рухам выяўлена шэсць тысяч 858 парушэнняў Правілаў дарожнага руху, у тым ліку 196 вадзіцеляў затрымана за кіраваннем транспартам у стане алкагольнага ап’янення.
У завяршэнні свайго выступлення Мікалай Латышаў адзначыў, што ў выніку праве­дзеных мерапрыемстваў удалося дабіцца адпаведнай пазітыўнай дынамікі па пэўных накірунках службовай дзейнасці. Аналіз аператыўнага становішча сведчыць аб яго падкантрольнасці РАУС.
Аднак з мэтай папярэджання цяжкіх і асоба цяжкіх злачынстваў супраць асобы сумесна з зацікаўленымі суб’ектамі прафілактыкі неабходна працягваць правя­дзенне адпрацовак населеных пунктаў раёна з мэтай выяўлення сямейнага недабрабыту, асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, дапускаюць гвалт у быце. Пры выяўленні падобных фактаў трэба тэрмінова прымаць прафілактычныя меры.
У час правядзення сесіі Лепельскага раённага Савета дэпутатаў былі разгледжаны і іншыя пытанні, па кожным з якіх прыняты адпаведныя рашэнні.
Святлана
СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.