Дзеці на Лепельшчыне атрымалі навагоднія падарункі

Васямнаццаць падарункаў, наборы цукерак, больш як па сто трыццаць тысяч кожны, уручылі дзецям з Цэнтра карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Сем падобных набораў – цукеркі і сувеніры – прыгатаваў для дзяцей з сацыяльнага прытулку абласны дабрачынны фонд. Аблвыканкам уручыў таксама падарункі ста сямі дзецям-сіротам на Лепельшчыне. Не абыдзены ўвагаю і дзеці-інваліды. Хай жа горкі дзіцячы лёс падсалодзяць на свята цукеркі.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.