Дзень за днём

Здаровае харчаванне — залог здароўя

Сярод навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа і прафесійнага ліцэя, якія пражываюць у інтэрнатах, была праведзена спартландыя пад дэвізам “Здаровае харчаванне — залог здароўя”. Удзельнікі, акрамя свайго спрыту і хуткасці ў спартыўных эстафетах і інтэлектуальным супрацьстаянні, прадэманстравалі яшчэ і свае веды і навыкі ў прыгатаванні салатаў з садавіны і гародніны.

З перавагай усяго ў адзін бал перамагла каманда прафесійнага ліцэя.

Выступленне агітбрыгады
Дружнымі апладысментамі сустрэлі навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа і сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў горада выступленне агітбрыгады Магілёўскага інстытута МУС. Прадстаўнікі вышэйшай навучальнай установы азнаёмілі з гісторыяй інстытута, расказалі аб спецыяльнасцях, па якіх вядзецца падрыхтоўка, і ўмовах паступлення на вучобу.

Псіхалагічны трэнінг
Цікава быў арганізаваны псіхалагічны трэнінг сярод навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа “Стоп, спайс!”. Юнакі і дзяўчаты вучыліся адстойваць свой пункт гледжання, усведамляць свае рэальныя магчымасці і запатрабаванні.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.