Дзве дзяржавы — адзін шлях

У 231-й артылерыйскай брыгадзе, якая дыслакуецца ў вёсцы Бароўка, адбыўся адзіны дзень інфармавання на тэму “Ваеннае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на сучасным этапе”.
У клубе, дзе быў сабраны асабісты састаў брыгады (сяржанты, салдаты тэрміновай службы, афіцэры, прапаршчыкі і грамадзянскі перснал), выступіў начальнік ракетных войскаў і артылерыі паўночна-заходняга аператыўнага камандавання палкоўнік Міхаіл Чыгілейчык.
Прысутным было цікава даведацца, як Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя супрацоўнічаюць разам над забеспячэннем ваеннай бяспекі і якаснай падрыхтоўкай узброеных сіл. Асноўным накірункам дзейнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за 15 год з’явілася выпрацоўка ўзгодненых падыходаў да пытанняў ваеннай палітыкі і ваеннага будаўніцтва, нейтралізацыі крыніц ваенных пагроз, забеспячэння рэгіянальнай бяспекі. За гэты час было заключана каля 35 міжнародных дагавораў, рэалізацыя якіх накіравана на каардынацыю сумеснай дзейнасці ў ваеннай сферы, галіне Узброеных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, вырашэнне пытанняў ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, выкананне абавязацельстваў у сферы кантролю над узбраеннямі і г.д. Рэгулярна вядуцца сустрэчы кіраўніцтва Уброенымі сіламі Беларусі і Расіі, на якіх абмяркоў­ваюцца актуальныя пытанні дзвюхбаковага ваеннага супрацоўніцтва.
У ваенна-навучальных установах Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі вядзецца навучанне беларускіх ваеннаслужачых на бясплатнай аснове па квотах, якія выдзяляюцца Міністэрствам абароны Расійскай Федэрацыі.
У завяршэнне свайго выступлення палкоўнік Міхаіл Чыгілейчык адказаў на шэраг пытанняў, якія паступілі ад удзельнікаў сустрэчы.
Крысціна ЗАХАРЧЭНЯ, старшы памочнік
начальніка аддзела ідэалагічнай работы в/ч 22313.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.