Філіял “Лепельскі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам” задавальняе густы лепяльчан новай прадукцыяй

sladkoeФіліял “Лепельскі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам” задавальняе густы лепяльчан новай прадукцыяй. З’явілася нямала найменняў кандытарскіх вырабаў. Торт “Сланечнік” зроблены на аснове паўфабрыкату з кунжутам, торт “Кларо” — з дабаўленнем фруктаў з кампоту і жэле “Кларо”. Па ўласных рэцэптурах гатуюць торт “Добры настрой” і пірожныя “Шакаладны арэшак” і “Шакаладны какосік”. З навінак у продажы таксама пернікі “Вікторыя” і “Зімовы вечарок”, пячэнне “Барысаўскае”, рагалік с тварагом “Малютка”, булачка “Сюрпрыз з тварагом”, слойка “Сахарная”. Карыстаецца попытам цёмны хлеб з дадаткам семак “Дарунак Прыдзвіння” і “Сонечны смак”. Па просьбах пакупнікоў на прылаўках з’явіўся бездражджавы падавы хлеб “Несцерка бездражджавы”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.