Фотозарисовка

img_2172Вядома, няма нічога больш светлага і радаснага ў жыцці, чым увесь час адчуваць яднанне з роднымі і блізкімі людземі. Разам з лёгкасцю пераадольваюцца ўсе цяжкасці і перашкоды, а любое свята становіцца больш радасным і запамінальным, калі побач — любімая сям’я. Вось так дружна ідзе па жыцці і шчаслівая сям’я Смажэўскіх. Святлана Мікалаеўна, яе муж Мікалай Іванавіч, нявестка Анастасія, унук Багдан і блізкая сяброўка сям’і Наталля Кудраўцава пажадалі разам наведаць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019”. Свята праводзілася ў Браславе — родным горадзе Анастасіі, таму сям’я Смажэўскіх выдатна адпачыла і сустрэлася са сваімі роднымі.
Святлана ВАЗНЯК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.