Газета “Витьбичи” отмечает 30-летний юбилей

buket_iz_roz_5_1440Сёлета адзначыла свой 30-гадовы юбілей КІУП “Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет “Віцьбічы” і “Вячэрні Віцебск” — адны з самых папулярных выданняў прыдзвінскага краю. Газеты, якія былі створаны ў нялёгкі час перабудовы, хутка прыцягнулі ўвагу чытачоў цікавымі, змястоўнымі артыкуламі, якія ўсебакова асвятляюць жыццё Віцебшчыны.

На працягу 30 год газеты “Віцьбічы” і “Вячэрні Віцебск” з’яўляюцца жаданымі і дарагімі гасцямі ў многіх сем’ях Віцебскай вобласці. На старонках выданняў распрацавана больш за 2 дзясяткі пастаянных праектаў і тэматычных старонак, а таксама рэгулярна з’яўляюцца новыя.

Калектыў віцебскіх гарадскіх газет — гэта адна згуртаваная каманда прафесіяналаў, людзей, якія маюць багаты вопыт работы ў журналістыцы і дасканала ведаюць сваю справу. Выданні змястоўна асвятляюць усе сферы жыцця Віцебшчыны і расказваюць пра значныя падзеі жыцця раёнаў, у тым ліку Лепельшчыны. Творчае супрацоўніцтва, якое нарадзілася паміж журналістамі “Віцьбічаў”, “Вячэрняга Віцебска” і “Лепельскім краем”, доўжыцца на працягу многіх год.

Дарагія калегі, прыміце ж з нагоды свята нашы шчырыя віншаванні! Няхай вашы творчая энергія, працоўны запал, натхненне і аптымізм дадуць пачатак новым цікавым напрацоўкам і па-ранейшаму прыносяць вялікі плён! Няхай з вамі заўсёды будзе моцнае здароўе, а кожны дзень будзе сагрэты радасцю, шчасцем, цеплынёй, клопатам і ўвагай родных і блізкіх людзей! Са святам!

Калектыў рэдакцыі

раённай газеты “Лепельскі край”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.