Главную елку города Лепеля нашли в лесу за деревней Иринполье

Навагодняя ёлка на плошчы Свабоды заўсёды вабіць да сябе бухматым зялёным убраннем і адметнасцю, своеасаблівасцю сваіх рознакаляровых упрыгожанняў. Не выпадкова таму з набліжэннем Новага года тут збіраецца шмат дзяцей і дарослых, асабліва ў выхадныя і святочныя дні, якія заўзята гойсаюць, гуляюць цэлымі сем’ямі.

img_3263— Галоўную ёлку горада Лепеля знайшлі ў лесе за вёскай Ірынполе, — паведаміў намеснік дырэктара КУВП “Бароўка” па будаўніцтве Віктар Шалаеў. — Яе асцярожна спілавалі і няспешна рыхтавалі да транспарціроўкі рабочыя жыллёва-камунальнай гаспадаркі пад кіраўніцтвам старшага майстра Мікалая Абражэйчыка. Для гэтага давялося выкарыстаць магутны 25-тонны кран раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а прывезлі ў горад лясную прыгажуню на лесавозе леспрамгаса ААТ “Віцебсклес”.
Важную частку незабыўных святочных уражанняў лепяльчан і гасцей нашага горада складаюць рознакаляровыя міганні, пералівы святла электрычных лямпачак-гірляндаў, якія разыходзяцца ў розныя бакі ад навагодняй ёлкі па абсягу плошчы Свабоды. Таму нават самым познім вечарам і з надыходам ночы тут заўсёды светла і прыгожа. Старанна працавалі электрыкі камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Бароўка” Арцём Шавель, Сяргей Яско, Міхаіл Жарнасек і Андрэй Лосік, прымацоўвалі гірлянды да вершаліны ёлкі і паступова раўнамерна расцягвалі іх у вышыні да бліжэйшых жалезабетонных электрычных слупоў. Двое на вышыні ў спецыяльнай люльцы аўтакрана-“вышкі” выконвалі самую адказную работу. Кіраваў аўтакранам вопытны вадзіцель Сяргей Барысёнак. Ён уважліва сачыў за камандамі, якія жэстамі перадавалі яму двое электрыкаў са сваіх амаль нябесных вышынь.
— За два дні завяршым гэтую работу, — сказаў электрык Андрэй Лосік. — Можна было б і раней зрабіць, але трэба строга выконваць патрабаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі. Так што хутка ўся плошча Свабоды заіскрыцца рознакаляровымі агнямі, якія не патухнуць аж да сярэдзіны студзеня 2017 года.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: усталяванне гірляндаў ад ёлкі па ўсім перыметры плошчы Свабоды.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.