Гран-при смотра-конкурса за лучшую новогоднюю иллюминацию

4f997e3fbba6d3497c222097ffba22c2

Новы год — светлае і незабыўнае свята. Каб яно набыло яшчэ больш яркія, адметныя фарбы, стварыла ў лепяльчан і гасцей нашага горада святочны настрой, быў арганізаваны раённы агляд-конкурс на лепшую навагоднюю ілюмінацыю пад назвай “Новы год — 2017” сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці.
Асаблівая ўвага надавалася своеасабліваму і непаўторнаму афармленню фасадаў будынкаў і прылеглай тэрыторыі. Для падвядзення вынікаў быў зроблены аб’езд і агляд усяго наяўнага, створанага мясцовымі ўмельцамі, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.
— Гран-пры агляду-конкурсу за лепшую навагоднюю ілюмінацыю, належнае святочнае афармленне прысуджана ААТ “Лепельскі МКК”, — паведаміла дырэктар ДУК “Лепельскі цэнтр рамёстваў” Ніна Звягінцава. — Наогул, усіх, хто ў святочныя дні наведваў гэтае самае буйное прадпрыемства нашага горада, уражвала шматузроўневая і арыгінальная ілюмінацыя фасада будынка і навакольнай тэрыторыі.
— Хто яшчэ адзначаны па выніках агляду-конкурсу?
— Пераможцамі па асобных намінацыях былі прызнаны ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, ЛКРБУП “Будаўнік”, КУВП “Бароўка”, ВУ “Чашнікігаз” Лепельскі РГС, УАЗ “Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца”, ДУК “Лепельскі раённы Дом культуры”, ДУА “Лепельская дзіцячая школа мастацтваў” і ДУА “Поўсвіжская базавая школа Лепельскага раёна”.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.