Группа руководителей и учителей учреждений образования района посетила редакцию научно-педагогического журнала «Народная асвета»

2Група кіраўнікоў і настаўнікаў устаноў адукацыі раёна наведала рэдакцыю навукова-педагагічнага часопіса “Народная асвета”. У ходзе сустрэчы галоўны рэдактар часопіса Святлана Мазурына і супрацоўнікі рэдакцыі расказалі пра асноўныя праекты, якія рэалізуюцца ў часопісе, пра патрабаванні да падрыхтоўкі метадычных матэрыялаў, заклікалі прысутных да актыўнага супрацоўніцтва.
Для настаўнікаў была арганізавана экскурсія ў Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі. Там прадстаўлены ўнікальныя макеты, спецыяльныя праграмы, фільмы, якія дэманструюць будову Беларускай АЭС. Настаўнікі прынялі ўдзел у электроннай гульні-віктарыне і нават атрымалі прызы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.