Грып можа выклікаць сур’ёзныя ўскладненні, асабліва хранічных захворванняў

i-3Грып можа выклікаць сур’ёзныя ўскладненні, асабліва хранічных захворванняў. У дзяцей і пажылых людзей хвароба можа праходзіць у цяжкай, небяспечнай для жыцця форме. Можна проста пазбегнуць гэтага, калі зрабіць прышчэпкі. У выпадку заражэння, калі вы правакцынаваны, хвароба будзе праходзіць у больш лёгкай форме.
Вакцынацыя рэкамендавана практычна ўсім, хто жадае паменшыць небяспеку захворвання і пазбегнуць магчымых ускладненняў.
Маюцца асобныя катэгорыі насельніцтва з павышанай рызыкай захворвання. Гэта дзеці ва ўзросце ад шасці месяцаў да трох гадоў, бо ў іх адсутнічае імунітэт супраць вірусаў грыпа. Нашмат большую верагоднасць “падчапіць” грып маюць малыя дашкольнага ўзросту, якія наведваюць адпаведныя ўстановы. Да ліку такіх людзей з павышанай рызыкай адносяцца і тыя, хто пакутуе ад хранічных захворванняў нырак, сэрца, лёгкіх, крыві, эндакрыннай сістэмы, анкалагічнымі немачамі, маюць парушэнні імунітэту (у тым ліку ВІЧ-інфікаваныя) або спажываючыя медыцынскія прэпараты, што падаўляюць імунітэт, праходзячыя промневую, хіміятэрапію і іншыя.
fe32b33b-681a-40ee-b267-491712ec1aedВакцынацыю неабходна праходзіць штогод, бо штамы віруса мяняюцца. Пажадана гэта зрабіць за месяц да эпідэміі. Спецыяльнай падрыхтоўкі не патрабуецца, важна толькі не мець супрацьпаказанняў: вострую хваробу на момант вакцынацыі або абвастрэнне хранічнага захворвання ў дзень прышчэпкі, не мець алергію на бялок курыных яек, алергічныя рэакцыі на іншыя кампаненты прэпарату. На працягу сутак пажадана не мачыць месца прышчэпкі, бо гэта можа выклікаць запаленчую рэакцыю.
Ад грыпу лягчэй абараніцца прафілактычнымі мерамі, чым яго лячыць.
Галіна ЖДАНЮК,
урач агульнай практыкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.