І бацькам, і дзецям лепельскага прадпрыемства
Работнікам аўтатранспартнага прадпрыемства №14, якія маюць дзяцей школьнага ўзросту, да першага верасня была выдзелена матэрыяльная дапамога для збору дзяцей у школу — па дзвесце тысяч рублёў.
Апрача ўсяго, прадпрыемства закупіла лыжы з чаравікамі і футбольную форму для заняткаў спортам сваіх работнікаў.