Интервью с директором филиала ДСУ-34 ОАО «ДСТ-1 г. Витебска»

img_20160628_145603Лепельскіх дарожных будаўнікоў добра ведаюць за межамі раёна. Яны працуюць на многіх аб’ектах вобласці і не толькі. Геаграфія іх працоўных спраў пашыраецца далей. Падрабязней пра гэта і іншае — у нашай размове з дырэктарам філіяла ДБУ-34 ААТ “ДБТ-1 г. Віцебска” Аляксандрам Балтрушэвічам.

— Аляксандр Міхайлавіч, раскажыце, калі ласка, на якіх аб’ектах працавалі ў мінулым годзе?
img_20160621_140108— Аб’ектаў было шмат. Пералічу асноўныя з іх. Ва Ушачах рабілі футбольнае поле на тэрыторыі спорткомплекса “Юнацтва”. Работы працягваліся каля двух месяцаў. Былі задзейнічаны дзесяць чалавек і чатыры адзінкі тэхнікі. Асвоілі 215 тысяч рублёў. Усё, што залежыла ад нас, практычна зрабілі. Працавалі і ў Верхнядзвінску, на рэканструкцыі цэнтра горада. Работы вяліся на вуліцах Інтэрнацыянальная, Юбілейная, абуладкоўвалі набярэжную, рамантавалі пад’езды да стадыёна. Наша брыгада з дваццаці чалавек за тры месяцы асвоіла 309 тысяч 57 рублёў. Прыкладна такой жа брыгадай у Полацку вялі работы па добраўпарадкаванні вуліц горада, плошчы Ф. Скарыны, капітальна рамантавалі адміністрацыйны будынак РАУС. Выканалі работ на суму 229 тысяч 600 рублёў. На ўчастку дарог ад Р16 да Р76 — дарога на Балбасава нашы рамонтнікі асвоілі 833 тысячы рублёў.
— Ці працавалі за межамі вобласці?
— Вялі рэканструкцыю ўчастка дарогі М6 Мінск — Гродна.
— А ці шмат чаго зрабілі ў сваім раёне?
— Пабудавалі чатыры сіласныя траншэі ў Старых Валосавічах. Працавалі на добраўпарадкаванні фермы ў вёсцы Курмялёўка. Асвоілі 252 тысячы рублёў. Па заказе КУВП “Бароўка” займаліся бягучым рамонтам дарог на пад’ездах да вёсак Межыца і Домжарыцы. Правялі капітальны рамонт у былых вучэбна-вытворчых майстэрнях ліцэя па вуліцы Калініна ў Лепелі, дзе выканалі работы на суму 248 тысяч рублёў.
— Колькі ўсяго асвоілі грошай на будаўнічых аб’ектах у мінулым годзе?
— Два мільёны 442 тысячы рублёў.
— Чым займаецеся сёлета?
— Яшчэ толькі заканчваецца зімовы сезон і пачынаецца дарожнае будаўніцтва. Сёлета пакуль працуем на адным аб’екце — пад’язной дарозе да пасёлка Балбасава. З пачатку года выканалі работ на суму 347 тысяч рублёў.
— У якім стане знаходзіцца ваш тэхнічны парк?
— На будаўнічых аб’ектах задзейнічаны 19 адзінак тэхнікі і 21 механізм. Я б не сказаў, што наш тэхнічны парк стары. Пераважнай большасці тэхнікі не болей як дзесяць гадоў. Амаль штогод набываем тое ці іншае. У 2014 годзе купілі вялікі экскаватар, у 2015-м — аўтамабіль МАЗ і аўтобус, у 2016-м — аўтапагрузчык.
— Дзе бераце будматэрыялы, і ў першую чаргу асфальт?
— Асфальтабетон вырабляем самі — на асфальтавым заводзе ля вёскі Залессе. За год — каля дзевяці-дзесяці тысяч тон. Гэта, вядома, мала. Хацелася б, каб быў попыт на значна большы аб’ем цвёрдага дарожнага пакрыцця.
— Калі ласка, скажыце некалькі слоў пра калектыў.
— У нашым філіяле — 53 рабочыя — вадзіцелі, механікі, дарожныя рабочыя і г.д. 26 чалавек адносяцца да катэгорыі інжынерна-тэхнічных работнікаў — майстры, бухгалтары, лабаранты, планавы аддзел і іншыя. Такім чынам, у калектыве каля 80 чалавек. Сярэдні ўзрост працаўнікоў — 36 гадоў. Тут шчыруюць людзі з вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыяй.
Гутарыў Уладзімір МІХНО.
На здымку: лепельскія дарожныя будаўнікі на аб’ектах вобласці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.