Интервью с начальником Лепельского РОЧС Валентином Ловцом

img-899b7424738f7153567245a99aaf1dba-vУ органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Алег Кузьміч служыць са снежня 2001 года. Пачынаў сваю службу камандзірам аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 у аграгарадку Камень. Зараз жа ён працуе камандзірам аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста вёскі Бароўка.
Тэрміновую ваенную службу праходзіў ва ўнутраных войсках. Маючы грамадзянскую прафесію, пасля службы ён нават не сумняваўся, што выбар спыніцца на прафесіі выратавальніка.
— Пост, дзе я нясу службу, знаходзіцца ў самым цэнтры населенага пункта. Побач праходзіць ажыўленая аўтамагістраль Віцебск — Мінск. На вялікі жаль, тут здараюцца выпадкі, калі людзі аказваюцца заціснутымі ў салоне аўтамабіля. Застаюцца лічаныя хвіліны для таго, каб паспець своечасова вызваліць і захаваць жыццё пацярпелым. Трэба працаваць хутка і дакладна, што вельмі добра адпрацоўваецца на трэніровачных вучэбных занятках, спаборніцтвах па пажарна-прыкладным спорце, якія Лепельскім РАНС праводзяцца рэгулярна, — расказвае Алег Аляксандравіч.
Камандзір аддзялення валодае высокім прафесійным майстэрствам. Аднак ён не хоча спыняцца на дасягнутым і заўсёды гатовы да самаўдасканалення. Самакрытычна ацэньвае сваю дзейнасць і не баіцца браць на сябе адказнасць.
А яшчэ Алег Аляксандравіч з асаблівай цеплынёй расказвае аб сваёй сям’і. Для дзяцей ён — клапатлівы тата, здольны і з хатнім заданнем дапамагчы, і скласці кампанію ў любой гульні. Галоўнай жа сваёй задачай лічыць выхаваць добрых, адказных і добрасумленных людзей. Для жонкі ён — надзейны спадарожнік жыцця, які і смачную страву прыгатуе, і з усімі хатнімі клопатамі, работай на прысядзібным участку дапаможа справіцца.
— Кожная надзвычайная сітуацыя мае сваю спецыфіку, — адзначае Алег Кузьміч. — Ні адзін пажар не падобны на іншы. У кожным жа канкрэтным выпадку трэба дзейнічаць па сітуацыі, вельмі хутка, аператыўна рэагаваць на паведамленні, становішча і фактары. Усё гэта патрабуе значных фізічных і маральных сіл, але зладжаная каманда выратавальнікаў ніколі не падвядзе. Гэта людзі, якія ў кожную хвіліну падставяць сяброўскае плячо і дапамогуць. На пажарным аварыйна-выратавальным пасту №11 працуе правераная каманда прафесіяналаў, з якой і ў агонь, і ў ваду пайсці не страшна…
С.МАКСІМАВА.
На здымку: Алег Кузьміч на працоўным пасту.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.