Исчезла значительная сумма денег и золотые изделия: цепочка и кольцо

684_big2Падзеі пачыналіся, можна сказаць, банальна — прыяцелі выпівалі. Потым аднаму захацелася прыгодаў. Выклікаў таксі, праехаў па “питейным заведениям”. У адным з іх, “Гасціным двары”, пазнаёміўся з дзяўчынай. Пад віно гаворка пайшла весялей. Яна адразу пагадзілася паехаць да яго ў госці і там прадоўжыць знаёмства.
Прачнуўшыся раніцай, мужчына не знайшоў учарашняй новай знаёмай. Разам з ёй зніклі значная сума грошай і залатыя вырабы: ланцужок і пярсцёнак.
Амаль месяц мужчына па вечарах спецыяльна аб’язджаў рэстараны, кафэ і стаянкі. Удача ўсміхнулася амаль праз месяц, ён гэту дзяўчыну знайшоў. На канкрэтнае патрабаванне вярнуць украдзенае яна толькі рассмяялася ў вочы і адказала:
— Цю-цю твае грошыкі і залацішка! Грошы ўжо разышліся, а золата прадала знаёмым з Расіі!
Зараз падазроная затрымана, супраць яе заведзена крымінальная справа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.