Изъят арсенал

oruzhie2Супрацоўнікі міліцыі, а таксама аддзела прымусовага выканання праводзілі апісванне маёмасці лепяльчаніна 1973 года нараджэння. У яго гаражы выяўлены арсенал: 881 патрон 9 мм да пісталета Макарава, 428 патронаў халастых 7,62 мм да аўтамата Калашнікава, тры магазіны да гэтай жа зброі, чатыры гранаты РГД-5 — дзве баявыя і дзве вучэбныя —дробнакаліберная вінтоўка ТОЗ-8 і 798 патронаў да яе калібру 5,6 мм.
Грамадзянін затрыманы, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.295 КК, па якой прадугледжваецца адказнасць да пазбаўлення волі тэрмінам да сямі гадоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.