Кадры агра­прамысловага комплексу ў Лепельскім раёне

У раёне дзейнічае праграма «Кадры аграпрамысловага комплексу на 2010 — 2015 гады», распрацаваны прагноз патрэбы ў спецыялістах і рабочых да 2022 года. Сфарміраваны рэзерв на пасады намеснікаў начальніка, начальніка аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый, вызначаны крытэрыі падбору і парадак работы з рэзервам. У сельскагаспадарчай вытворчасці занята больш за 1500 чалавек. Забяспечанасць кадрамі на працягу апошніх трох гадоў вагаецца на ўзроўні 98 працэнтаў.
Праблем зашмат. У тым ліку і кадравых. Патрабуе паляпшэння якасны склад кіраўнікоў і спецыялістаў. Застаецца высокай змяняльнасць кадраў. Не сакрэт, у сельскагаспадарчых арганізацыях не назавеш высокай і адпаведнай выклікам часу працоўную, тэхнала­гічную і выканальніцкую дысцып­ліну. Патрабуе ўдасканальвання прафарыентацыйная работа сярод навучэнцаў, выпускні­коў школ, падрыхтоўка спецыялістаў за кошт уласных сродкаў. Застаецца праблемай замацаванне маладых спецыялістаў на сяле.
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама абавязана аптымізаваць работу з кадрамі аграпрамысловага комплексу, кантраляваць рух работнікаў усіх катэгорый, выконваць парадак прызначэння і ўзгаднення кадраў, уключаных у кадравы рэестр райвыканкама; узмацніць кантроль за выкананнем працоўнага заканадаўства шляхам правя­дзення адпаведных праверак з разглядам іх вынікаў на пася­джэннях. Неабходна таксама арганізаваць праходжанне стажыровак на базе перадавых арганізацый раёна прызначаных кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельскагаспадарчых аргані­зацый.
Будучыня сельскай гаспадаркі прадвызначаецца апрача іншых фактараў мэтанакіраванай праф­арыентацыйнай дзейнасцю. Варта своечасова адбіраць прэтэндэнтаў для накіравання на мэтавую падрыхтоўку ў сельскагаспадарчыя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы сельскагаспадарчага профілю і заключыць з імі трохбаковыя дамовы, якія прадугле­джваюць дадатковыя ўмовы стымулюючага характару.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.