Камера зафиксировала

852x449-4-bd5Пенсіянер, як заўсёды, купіў прадукты і крочыў дахаты па вуліцы Чуйкова. Каля дома №44А да яго нечакана падбег мужчына, выхапіў з рук пакет і пабег далей. Пенсіянер нават апамятацца не паспеў.
Выклікаў міліцыю. Следча-аператыўная група, прагледзеўшы запісы камер відэаназірання, прыйшла да высновы, што злачынства ўчыніў лепяльчанін 1966 года нараджэння.
Супраць падазронага раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 206 Крымінальнага кодэкса — грабеж, па якой прадугледжана да чатырох гадоў пазбаўлення волі. А прадукты разам з пакетам каштавалі два рублі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.