Камп’ютарызацыя дашкольных устаноў

Компьютеры-в-детском-садуЗавершана камп’ютарызацыя дашкольных устаноў раёна. 95% з іх маюць выхад у інтэрнэт. Гэта значна павялічыла магчымасці павышэння тэхналагічнасці адукацыйнага працэсу, выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У цяперашні час актыўна ідзе работа па стварэнні і напаўненні сайтаў устаноў.
Спонсарская дапамога
У ААТ “Лепельскі МКК” заключаны дамовы аб безаплатнай спонсарскай дапамозе з дзіцячым яслі-садам №2 Лепеля і Юркоўшчынскім дзіцячым садам. Традыцыйна больш за палову іх выхаванцаў складаюць дзеці працаўнікоў камбіната, а таксама яго сельскагаспадарчага вытворчага філіяла “Заазер’е”. Для рамонту ясляў-сада прадпрыемства выдзеліла 1,5 мільёна рублёў. Для набыцця гульнёвай мэблі выдаткавана больш за 10,5 мільёна рублёў.
Пойменныя азёры
У пойме ракі Бярэзіна, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка знаходзіцца больш за 150 дробных азёр плошчай ад менш чым адзін гектар да некалькіх гектараў: Асінка, Моліна, Увязкавае, Пясчанка, Вуглы, Гарбель, Чэрнік, Доўгае і іншыя. Яны лінейна-выцягнутыя, выгнутыя, нібы серп ці падкова, з’яўляюцца бяспечным прыстанкам для многіх відаў млекакормячых жывёл і птушак. Цяжка пераацаніць ролю пойменных азёр ва ўзнаўленні рыбных рэсурсаў, паколькі па іх праходзяць нераставыя міграцыі язя, судака, жэрыха, сазана і іншых каштоўных рыбін.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.