Канфіскаваны тавар перасягнуў тры мільёны рублёў, лепельскі іпэшнік гандляваў кітайскай электронікай без дакументаў

236769 У ходзе сумеснай рэйдавай праверкі на базары ІП Мацешы супрацоўнікі РАУС і ІМПЗ выявілі факт рэалізацыі электроннай тэхнікі кітайскай вытворчасці без дакументаў, якія б пацвярджалі легальнасць набыцця і якасць тавару. Гандлем займаўся індывідуальны прадпрымальнік, лепяльчанін, у яго канфіскаваны тавар на 3480 тысяч рублёў.
Літаральна праз чатыры дні пад час аналагічнай рэйдавай праверкі на цэнтральным гарадскім базары выяўлены аналагічны факт. На гэты раз індывідуальны прадпрымальнік прадаваў кітайскую бытавую тэхніку: аўтамабільныя пыласосы, электрычныя шліфмашыны, дрылі, шрубавёрты. Канфіскаваны тавар ацэнены на 2235 тысяч рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.