Карціны малююцца не толькі пэндзлем, але і іголкай

Выстава вышываных карцін адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Экспанаваліся дзевяць работ настаўніцы Старалепельскай базавай школы Святланы Тухта. Гэта першая выстава майстра ў бібліятэцы, якой Святлана Іванаўна з’яўляецца пастаянным наведвальнікам, чытачом, сябрам, актыўным удзельнікам розных мерапрыемстваў. Вышывае майстар прыроду, нацюрморты, нават людзей. Выставу наведалі ўдзельнікі клуба “Добрыя сустрэчы”, калегі па працы, іншыя чытачы бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.