Каждый год проводится районный смотр-конкурс на лучшую организацию работы по охране труда

11391_1Для наймальнікаў важна актывізаваць работу па ахове працы, стварыць здаровыя і бяспечныя ўмовы на вытворчасці. Тады і высокія вынікі канчатковыя не прымусяць сябе доўга чакаць. Задача, прама скажам, няпростая ды і нялёгкая. Асабліва, калі спраецыраваць задачы на эканамічны патэнцыял. Нялёгкая, але пасільная. І таму спрыяе штогодні раённы агляд-конкурс на лепшую арганізацыю работы па ахове працы. Добрая матывацыя!
Падведзены ўжо вынікі за год мінулы. Пераможцамі прызнаны ў невытворчай сферы — установа аховы здароўя “Лепельская абласная псіхіятрычная бальніца”; вытворчай са штатнай колькасцю да 100 чалавек — камунальнае рамонтна-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Будаўнік”, ад 101 да 500 чалавек — камунальнае ўнітарнае прадпрыемства меліярацыйных сістэм “Лепельскае ПМС”; звыш 500 чалавек — адкрытае акцыянернае таварыства “Лепельскі малочнакансервавы камбінат”.
Як бачна, поспех маюць там, дзе не наракаюць на розныя цяжкасці, не чакаюць дапамогі збоку, а настойліва шукаюць і знаходзяць рычагі, у тым ліку фінансавыя, вырашэння праблем.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.