Каждый месяц он одолевает по десять тысяч километров

img_7248Пётр Мікалаевіч Міхно (на здымку) працуе вадзіцелем на вывазцы лесу ў ДЛГУ “Лепельскі лясгас” ужо больш за 25 гадоў. На дзялянцы лесарубы выпілоўваюць лес, трактарам звозяць яго да дарогі, дзе можа пад’ехаць лесавоз. Тут у працу ўключаецца Пётр. Зараз ён працуе на МАЗе.
Кожны месяц ён адольвае па дзесяць тысяч кіламетраў. Гэта вельмі шмат, больш выдаюць хіба што вадзіцелі-дальнябойшчыкі. Па 1500 — 1770 кубаметраў драўніны дастаўляе з дзялянкі на склад кожны месяц. А зараз ён адкамандзіраваны ў Светлагорскі раён. У тым рэгіёне апошнім часам вядзецца актыўная барацьба супраць шкодніка — вяршыннага караеда. Адзіны эфектыўны сродак — выпілоўванне пашкоджаных дрэваў.
МАЗ Пятра Міхно — цягавітая машына, зробленая спецыяльна для эксплуатацыі ў самым напружаным рытме. Рухавік Mercedes, імпартныя каробкі перадач і масты, нават пакрышкі — шматслойныя, разлічаныя на перавозку па 25 — 30 тон лесу па лясных, палявых дарогах і па шашы.
Па выніках працы за 2017 год Пётр Міхно прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва.
Тэкст і фота В. МАТЫРКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.