Кипит работа на кукурузном поле

img_5095Каля паварота на аграгарадок Горкі сканцэнтраваны палеткі камунальнага ўнітарнага
вытворчага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Лепельскае”, сёлета засеяныя кукурузай. Выбар кіраўніцтва сельгасарганізацыі, агранамічнай службы лагічны — кармы вырошчваць рэнтабельней там, дзе яны, уласна, і павінны спажывацца.

Паблізу знаходзіцца малочнатаварная ферма, каля якой месцяцца сіласныя траншэі. Зараз яны запаўняюцца здробненай кукурузнай масай.
На момант прыезду карэспандэнта на полі працавала звяно ў складзе Аляксандра Залатухі на корманарыхтоўчым комплексе КГ-6, Мікалая Мірановіча і Васіля Крыўца на трактарах з прычэпамі. Пяць-сем хвілін — і чарговы прычэп ад’язджае да фермы.
— Хутка працуеце. За дзень да дзесяці гектараў, магчыма, убіраеце? — пытаюся ў Аляксандра Залатухі.
— Не ўдаецца, — з сумам адказвае механізатар. — Затрымкі адбываюцца па дзвюх прычынах: недахоп транспарту, па некалькі хвілін даводзіцца чакаць, пакуль трактар вернецца ад фермы. Толькі два трактары з прычэпамі працуюць са мной. А машыны на палях цяпер выкарыстоўваць праблемна — загразнуць. У гэтым, дарэчы, і другая прычына затрымак — гразь ад дажджлівага надвор’я. На гэтым полі працаваць не так праблематычна, але бываюць такія палеткі, што і трактары буксуюць, што ўжо казаць пра аўтамабіль.
Звяно ў КУВСГП “Лепельскае” прыкамандзіравана з сялянскай фермерскай гаспадаркі “Азімка”. Там, паколькі ўласнае пагалоўе невялікае, кукурузы сеюць няшмат, сёлета — каля 30 гектараў. Механізатары ўбралі іх за некалькі пагодлівых асенніх дзён. А потым па дапамогу звярнулася “Лепельскае”.
— Ведаю, што часта кукурузныя палеткі становяцца прытулкам і месцам пракорму для дзікіх жывёл. Вам яны трапляліся?
— Калі ўбіралі палі каля вёскі Зорніца, з кукурузы выскоквалі казулі. Здараецца, выбягаюць зайцы. А вось дзікоў сёлета не сустракалі, — з усмешкай адказаў Аляксандр Залатуха.
Каб прыбыць на поле своечасова, Аляксандр з сябрамі выходзяць з дому, калі яшчэ няма сямі гадзін раніцы. Аўтамабіль іх дастаўляе да Вялікага Поўсвіжа, а адтуль вязе на ферму ў Горкі, дзе захоўваецца тэхніка. Цэлы дзень работнікі шчыруюць. У абед ім прывозяць ежу, прыгатаваную ў сталовай КУВСГП “Лепельскае”.
— Як стравы? — цікаўлюся.
— Смачна, сытна, — коратка адказвае трактарыст.
Дахаты, у Пышна, механізатары вяртаюцца да 19 гадзін.
Васіль МАТЫРКА.

One thought on “Кипит работа на кукурузном поле

  • 30.10.2019 в 10:13 дп
    Permalink

    Кукуруза выращивается на силос и убирается в стадии молочно-восковой спелости кормоуборочными комбайнами со специальными жатками. Кукуруза на силос имеет большую урожайность. Вот и у нас в этом году хороший урожай и отличной новостью является то, что ее уборка движется к концу.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.