Когда завершится отопительный сезон?

З наступленнем вясны і доўгачаканым павышэннем тэмпературы вонкавага паветра набліжаецца і завяршэнне ацяпляльнага сезону 2021 — 2022 гадоў.

Нарматыўным дакументам, які вызначае для арганізацый парадак завяршэння ацяпляльнага сезону, з’яўляюцца “Правілы падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезону, яго правядзення і завяршэння”, зацверджаныя Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2020 года №286.

Згодна з Правіламі, рашэнне аб завяршэнні ацяпляльнага сезону прымаецца абл-, рай- і гарвыканкамамі, калі сярэднесутачная тэмпература вонкавага паветра на працягу 3 сутак запар складае плюс 8 градусаў па Цэльсію і вышэй. Пры гэтым могуць прымацца да ўвагі прагнозы дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя”.

Арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, даводзяць да звестак насельніцтва інфармацыю аб прыняцці рашэння аб завяршэнні ацяпляльнага перыяду і па ўзгадненні з энергазберагальнай арганізацыяй ажыццяўляюць адключэнне на цеплавых пунктах сістэм ацяплення.

Адключэнне ацяплення ажыццяўляецца па наступнай схеме. У першую чаргу адключаюцца ад ацяплення прамысловыя і іншыя арганізацыі, грамадскія і адміністрацыйныя будынкі, у другую чаргу — агульнагарадскія лазні, тэатры і ўстановы адукацыі, за выключэннем школьных і дзіцячых дашкольных устаноў, а таксама інтэрнаты і аб’екты жыллёвага фонду. У трэцюю чаргу вядзецца адключэнне гасцініц, бібліятэк, дзяржаўных архіваў, музеяў, устаноў сацыяльнага забеспячэння, а таксама медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных, школьных і дзіцячых дашкольных устаноў адукацыі.

Сістэмы ацяплення спажыўцоў да пачатку рамонтных работ павінны заставацца запоўненымі цепланосьбітам. Цеплакрыніцы пасля завяршэння ацяпляльнага сезону пераводзяцца на летні рэжым работы.

Адказнасць да невыкананне адключэння сістэм ацяплення ва ўстаноўлены тэрмін ускладаецца на кіраўнікоў арганізацый, ва ўласнасці (гаспадарчым вядзенні, аператыўным кіраванні або на іншай законнай падставе) якіх знаходзяцца названыя сістэмы.

Трэба памятаць, што завяршэнне аднаго асенне-зімовага перыяду вядзе да падрыхтоўкі да наступнага.

Неабходнай умовай падрыхтоўкі з’яўляецца правядзенне аналізу завершанага сезону з улікам усіх выяўленых недахопаў, вызначэнне аб’ёмаў работ, абсталявання і матэрыялаў.

На аснове гэтага аналізу да 15 чэрвеня бягучага года ў кожнай арганізацыі павінны быць распрацаваны планы арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да работы ў бліжэйшым асенне-зімовым перыядзе.

Распрацаваныя і зацверджаныя планы мерапрыемстваў у абавязковым парадку павінны ўлічваць патрабаванні заканадаўства, атрыманыя арганізацыяй прадпісанні (або рэкамендацыі) органа дзяржаўнага энергетычнага і газавага нагляду, органаў дзяржаўнага нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

 

Наталля БУЛЫГІНА,

інспектар энергагазінспекцыі

цеплатэхнічнай групы энергагазінспекцыі

Полацкага МрА

філіяла Дзяржэнерганагляду

па Віцебскай вобласці.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.