Кожны з нас родам з дзяцінства

DSC_0102 Кожны з нас родам з дзяцінства. І добрую палову свайго маленства мы праводзім у школьных сценах. Вучымся, сябруем, адпачываем. Прыемна зайсці ў добраўпарадкаваную, утульную школу. Прыгожую не толькі ўнутры, але і звонку. Тэрыторыю пачатковай сярэдняй школы №1 рыхтуюць да летніх дзянькоў, быццам прынцэсу на баль. Не сакрэт, што зараз педагагічны склад школ у асноўным жаночы. Аднак ім, як нікому, уласціва пачуццё прыгожага.
На працягу двух тыдняў у корпусе пачатковых класаў сярэдняй школы №1 праходзіць акцыя па добраўпарадкаванні тэрыторыі школьнага двара. Установа адукацыі з кожным днём квітнее літаральна на вачах. Пра акцыю распавядае намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Жанна Карпіцкая.
— Школа набыла саджанцы туі і ядлоўцу ў ААТ “Прыродалюкс” за сродкі, сабраныя з раённага суботніка, на дзесяць мільёнаў. Набылі сорак чатыры саджанцы. Вялікі дзякуй за дапамогу старшыні райвыканкама Барысу Яфрэмаву, намесніку старшыні райвыканкама Віктару Азаронку, які намеціў далейшыя крокі па добраўпарадкаванні тэрыторыі, дырэктару КУВСГП “Лепельскае” Раману Місніку. Раман Сямёнавіч дапамог не толькі як неабыякавы чалавек, але і як бацька. Яго дзеці вучацца ў 2 “В” і 7 “А”. Працаваў на добраўпарадкаванні ўвесь педагагічны калектыў, вучні, бацькі. Перакопвалі зямлю, збіралі камні, рабілі клумбы. Купілі насенне газоннай травы за пазабюджэтныя сродкі. А на днях — новую газонакасілку, кошт якой каля пяці мільёнаў рублёў.
— Дзе набывалі насенне?
— У спецыялізаванай краме ў Мінску.
— На тэрыторыі — дыхтоўная альтанка, лавачкі. Хто пашчыраваў?
— Работнікі КРБУП “Будаўнік”. Акрамя таго, яны зрабілі новыя санвузлы ў школе. Зараз нашы дзеці харчуюцца ў сталоўцы непадалёк. У планах “Будаўніка” — пакласці тратуарную плітку да сталоўкі.
Настаўнікі пачатковай школы пасеялі газонную траву, падрыхлілі, палілі насенне. Добры прыклад для вучняў, што трэба берагчы і клапаціцца пра сваю родную “альма-матэр”.
Яўген МУДРЫ.
На здымку: педагогі сярэдняй школы №1 шчыруюць на ўчастку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.