Крадзеж з узломам на Лепельшчыне

Мужчына 1976 года нара­джэння жыве ў Бароўцы, мае дачны дом у вёсцы Усавікі. На дачу і зрабіў налёт злодзей. Падпільнаваўшы зручны час, калі гаспадар некалькі дзён не наведваўся, злачынец сарваў навясны замок і залез у дом. Там яго здабычай сталі бензапіла, чыгунная печка, пячная арматура — усяго на 4,2 мільёна рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Аналагічны выпадак адбыўся і з жыхаркай горада Лепеля. У гаспадарчай пабудове яе дачнага дома захоўваўся інструмент, матэрыялы і, сярод іншага, спіртное, прадукты харчавання. Злодзей узламаў замок, залез і скраў бензапілу і перфаратар. А заадно, каб адзначыць удалы набег, прыхапіў і спіртное. Страта — два мільёны рублёў. Супрацоўнікі міліцыі хутка напалі на след. Пад падазрэнне трапіў непрацуючы 1976 года нараджэння. Знойдзена і вернута частка ўкрадзенага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.