Краеведческая находка

tuxtaУ сталіцы нашай краіны прайшоў рэспубліканскі конкурс “Скарбонка краязнаўчых знаходак” у рамках
рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”, у якім прыняў
удзел і Яраслаў Тухта, навучэнец ДУА “Слабадская яслі-сад —
сярэдняя школа Лепельскага раёна”.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічала каля 70 даследчых работ дзяцей з розных устаноў адукацыі Беларусі. На заключны этап было адабрана 40 краязнаўчых прац, у тым ліку і праца, прадстаўленая ўстановай адукацыі нашага раёна.
Такія конкурсы патрэбны для моладзі, бо іх асноўнай мэтай з’яўляецца фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, павагі да свайго народа, яго дасягненняў. Наш край з багатай гісторыка-культурнай спадчынай, таму прывіццё адказнасці за захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей неабходна выхоўваць у падлеткаў.
На конкурс трэба было прадставіць матэрыял аб краязнаўчых знаходках навучэнцаў, якія былі знойдзены падчас экспедыцый, паходаў ці вандровак. Дапускалася выкарыстанне матэрыялаў, якія назапашаны ў выніку праведзеных экспедыцый за апошнія два гады.
Кампетэнтнаму журы, у склад якога ўваходзілі выкладчыкі акадэміі навук і іншых устаноў, Яраслаў распавёў, як разам са сваімі сябрамі ўлетку, пад кіраўніцтвам Максіма Чарняўскага, знайшлі на Лепельшчыне бурштынавую падвеску.
Вельмі прыемна адзначыць, што Яраслаў Тухта на гэтым важным для роднага краю конкурсе ўзнагароджаны дыпломам першай ступені.
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.