Красавік адзначыўся не толькі раннім пацяпленнем і сонейкам, а і шэрагам пажараў у Лепельскім раёне

Красавік адзначыўся не толькі раннім пацяпленнем і сонейкам, а і шэрагам пажараў. Трэцяга красавіка гарэў жылы дом у вёсцы Новыя Валосавічы. Па прыбыцці пажарных разлікаў назіралася адкрытае гарэнне даху. Пажар лакалізавалі і ліквідавалі менш як за гадзіну.

У пабудове дах знішчаны цалкам, моцна абгарэлі сцены. Прычынай загарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадыні: запалкі пасля затушвання яна складвала ў пасудзіну, зробленую з абрэзанай ПЭТ-бутэлькі. Адна запалка, як выявілася, была затушанай не да канца. На шчасце, ні гаспадыня, ні яе муж ад пажару не пацярпелі, паспелі своечасова выбегчы з дому.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.