Кража за две минуты

16-letniy-tulyak-popalsya-na-krazhe-velosipeda-79074Мужчына на аўтобусе з вёскі прыехаў у госці да брата ў горад. Выпілі па чарцы, захацелася дабавіць, але ў доме не было ні кроплі.
— Нічога страшнага, — кажа госць, — грошы ёсць, зараз схаджу ў краму. Якая бліжэйшая?
— “Пралеска”, — адказаў брат. — Каб хутчэй было, вазьмі мой ровар.
Пад’ехаў, паставіў веласіпед, зайшоў. У дзвярах размінуўся з мужчынам, які якраз выходзіў, у пакеце ў таго таксама прыемна дзынькала. Купіў спіртнога, выйшаў, а ровара на месцы няма.
Патэлефанаваў на “102”. Міліцыянеры хутка высветлілі, дзе прапажа, вярнулі яе ўладальніку.
Як аказалася, падзеі развіваліся амаль у люстраным парадку. Таксама двое мужчын сядзелі за сталом, і госць пажадаў купіць спіртнога. Выходзіць — а тут і ровар стаіць, можна пад’ехаць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.