Кражи у лепельских пенсионеров

192098_originВясна — перыяд актывізацыі злодзеяў. Крадуць практычна ўсё: і посуд, і ювелірныя упрыгажэнні. Асобая мэтавая група насельніцтва для крымінальнага элемента — пенсіянеры, людзі, якія па прычыне свайго ўзросту могуць страціць абачлівасць, пільнасць. Усяго ў раёне пражывае чатыры тысячы 579 грамадзян пенсійнага ўзросту, з іх 459 — адзінокія.
Неаднаразова здараліся выпадкі, калі злодзеі, перш, чым ісці на крадзеж, пад той ці іншай нагодай пранікалі ў жыллё састарэлых людзей, вызначалі, што можна было б украсці. Напрыклад, заходзіць чалавек, нават наглядна знаёмы, прапануе вельмі танна набыць у яго рэчы, інструменты. Маўляў, запіў, не хапае на чарговую бутэльку гарэлкі. Пакуль гаспадар хадзіў за грашыма, “прадавец” агледзеў пакой, прыкінуў, як лепей пранікнуць, якія ёсць каштоўныя рэчы. А праз дзень-два, улучыўшы зручны момант…
За мінулы год супраць грамадзян пенсійнага ўзросту было ўчынена 26 злачынстваў, 22 з іх — крадзяжы. Як правіла, больш за палову з іх адбываецца шляхам свабоднага доступу. Гэта значыць, што грамадзяне легкадумна пакідаюць незамкнутымі дзверы жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў. Злодзеям жа толькі гэта і патрэбна.
Ілья КАЗЛОЎ,
выконвае абавязкі начальніка ААПП РАУС,
капітан міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.