Криница духовных законов на Лепельщине

Грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне вельмі цесна звязаны паміж сабой і аднолькава неабходны для станаўлення асобы, звязанай з роднымі каранямі, лепшым у культуры сваіх продкаў, гераічным мінулым. Духоўна-маральнае выхаванне з’яўляецца неад’емнай часткай  агульнага вучэбна-выхаваўчага працэсу.

У гэтым навучальным годзе ў дзяржаўнай установе адукацыі “Поўсвіжская базавая школа Лепельскага раёна” для вучняў 5 класа арганізавана работа факультатыўных заняткаў “Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму”. У рамках заняткаў вучні вывучаюць духоўна-маральную і культурную спадчыну хрысціянства, яго ролю ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці і патрыятычным выхаванні.  Спасцігаюць духоўнае разуменне сэнсу жыцця чалавека, непадзельнасць любові да Бога, людзей, радзімы. Бліжэй знаёмяцца з Бібліяй – крыніцай духоўных і маральных законаў, духоўна-маральным значэннем хрысціянскіх свят.

З гэтай мэтай вучні ўстановы адукацыі наведалі храм Раства Хрыстова. У царкве большасць вучняў былі ўпершыню, таму ўсіх уразіла яе прыгажосць, веліч і моц. Яны з вялікай цікавасцю разглядалі абразы святых, выявы вялікамучанікаў. Айцец Сергій больш дэталева расказаў вучням аб біблейскім вучэнні карціны свету, аб маральных запаведзях і жыціі некаторых святых. Распавёў пра подзвігі народнай святасці і звычаях набожнасці, што беражліва перадаюцца з пакалення ў пакаленне, пра шанаванне святых і святыняў роднай зямлі, захаванне і прымнажэнне духоўнай спадчыны.

Вучням вельмі спадабалася ў храме, прыемна было сустрэцца і з айцом Сергіем. Школьнікі запланавалі яшчэ пабываць у царкве Святой Параскевы, бо сваю спадчыну трэба вывучаць і ведаць.

Алена Яўсеева, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Поўсвіжскай базавай школы Лепельскага раёна.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.