КУВП ЖКГ “Лепель” набыло самаходную ротарную ўстаноўку для ачысткі ад снегу тратуараў

21КУВП ЖКГ “Лепель” набыло самаходную ротарную ўстаноўку для ачысткі ад снегу тратуараў коштам каля сямідзесяці мільёнаў рублёў. Шырыня яе захвату складае каля 80 сантыметраў.

Кіруе работай устаноўкі ўручную, ідучы следам за ёй, усяго адзін чалавек. Снег адкідваецца ў бок з ачышчаемай паверхні, рассыпаецца ў паветры на дробныя часцінкі, якія не перашкаджаюць руху транспартных сродкаў і пешаходаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.