Лепель: новае ў тэхаглядзе

IMG_2380Пра новыя патрабаванні па праходжанні абавязковага тэхнічнага агляду гутарым з начальнікам станцыі Аляксандрам Рыштоўскім.
— Аляксандр Міхайлавіч, чым выкліканы абнаўленні?
— Найперш — уніфікацыяй патрабаванняў да транспартных сродкаў у сувязі з уваходам Рэспублікі Беларусь у Мытны саюз. Як вядома, розныя падыходы могуць выклікаць непаразуменні, нават канфлікты. Каб гэтага пазбегнуць і прымаюцца меры па ўніфікацыі. Напрыклад, зніжаны паказчыкі па дымнасці выхлапу рухавікоў і ўтрыманні вокісі вугляроду (СО). Раней мяжой недапушчэння па дымнасці быў паказчык 50%, цяпер — 73%. Дазволеная мяжа ўтрымання СО паднята з 1,5 да 3,5 праміле. Такія стандарты ўводзяцца на тэрыторыі ўсіх краін—удзельніц Мытнага саюза.
Аднак найбольш змяненняў змяшчаецца ў патрабаваннях да машын па аказанні паслуг ТАХІ.
— Мне здавалася, што існуючы ўзровень — дастатковы.
— Узровень патрабаванняў не павышаецца, проста некаторыя паняцці і патрабаванні канкрэтызуюцца. У прыватнасці, значна канкрэтызуюцца падыходы да знешняга выгляду, дызайну аўтамабіляў ТАХІ. Па-першае, па баках такіх аўто павін¬на быць нанесена падоўжная паласа жоўтага колеру шырынёй не менш за 200 міліметраў. На ёй могуць быць змешчаны апазнавальныя знакі — так званыя шашачкі чорнага колеру і, дапускаецца, дробным шрыфтам — нумар ліцэнзіі перавозчыка. Іншая інфармацыя, як, напрыклад, назва фірмы ТАХІ, нумары тэлефонаў выкліку, з’яўляецца рэкламай і можа быць нанесена толькі са згоды мясцовых органаў улады. Працэдура гэта адпрацавана, таму робіцца даволі хутка. На даху павінен быць замацаваны апазнавальны ліхтар жоўтага колеру, на жоўтым жа фоне павінны быць напісаны і нумарныя знакі.
— У прынцыпе, як можна бачыць на дарогах, аўтамабілі ТАХІ гэтым патрабаванням адпавядаюць.
— З першага лістапада, як новаўвядзенні ўступілі ў сілу, мы абавязаны правяраць наяўнасць і працаздольнасць таксометра. Апаратам павінна быць абсталявана кожная машына ТАХІ, апараты па¬вінны быць павераны ў органах метралогіі і стандартызацыі і апламбіраваны. Тэрмін прыгоднасці таксометра — не больш за шэсць гадоў.
І абавязкова звяртаем увагу на стан абіўкі салонаў, чахлоў, калі такія ёсць. Сядзенні не павінны быць працёртыя ці запэцканыя. Пасажыр, скарыстаўшыся паслугамі ТАХІ, мае права сесці ў чыстую, прыбраную машыну, не турбуючыся, што вопратка пасля паездкі можа забрудзіцца.
У астатнім патрабаванні да аўтамабіляў ТАХІ — як і да іншых аўто.
— Якія санкцыі прадугледжаны за тое, што машына не будзе адпавядаць якому-небудзь з агучаных патрабаванняў?
— Такому аўтамабілю проста не будзе выдадзены дазвол на ўдзел у дарожным руху ў якасці ТАХІ. Дазвол будзе выда¬дзены толькі пасля выпраўлення няспраўнасцяў. Калі ж кіроўца захоча патаксаваць без дазволу, то ім будуць займацца іншыя органы, кампетэнтныя менавіта ў такіх пытаннях. Найперш — падатковая інспекцыя.
С. БАЗЫЛЬ.
На здымку: інжынер па тэхаглядзе Юрый Тарноўскі правярае прычэп да легкавога аўтамабіля.
Фота аўтара.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.