Лепель: вечны агонь Памяці

Изображение456456456 099Зямля — наша галоўнае багацце, а галоўны гаспадар на ёй — чалавек. Добраўпарадкаванне і ўтульнасць на зямлі залежаць ад кожнага. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 51 воінскае пахаванне, у тым ліку тры — часоў Грамадзянскай вайны, 40 — Вялікай Айчыннай, восем — лакальных войнаў і канфліктаў. На Лепельшчыне налічваецца двое ваенных могілак, 28 брацкіх магіл, 21 індывідуальнае пахаванне. Акрамя таго, устаноўлены 21 помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і тры — загінулым у лакальных войнах і канфліктах.
Кожны помнік, мемарыял і воінскае захаванне знайшлі свайго гаспадара. За аснову быў узяты тэрытарыяльны прынцып — гаспадар той, на зямлі якога гэты аб’ект знаходзіцца. Гэтаму папярэднічала вялікая работа рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскі інстытут нерухомасці і ацэнкі” па вызначэнні рэшткавага кошту ў бягучым узроўні цэн помнікаў па кожным сельскім выканаўчым камітэце і прадпрыемстве з мэтай пастаноўкі на баланс.
Усё, што знаходзіцца на землях сельсаветаў, пастаўлена на баланс сельвыканкамамі з завядзеннем індывідуальных картак уліку аб’ектаў асноўных сродкаў, астатнія — на баланс арганізацый, на тэрыторыі якіх яны размешчаны. Напрыклад, па Каменскім сельсавеце — магіла ахвяр фашызму ва ўрочышчы Баркі знахо­дзіцца ў дзяржаўным лесафондзе за аграгарадком Камень. Яна і перададзена на баланс дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лепельскі лясгас”, а помнік загінулым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Двор Бабча — на зямлі адкрытага акцыянернага таварыства “Ладасна”, Изображение456456456 140якому ён перададзены.
Магіла ахвяр фашызму ў адным кіламетры на поў­нач ад вёскі Чарнаручча Лепельскага сельсавета таксама знаходзіцца ў лесе і перададзена ДЛГУ “Лепельскі лясгас”. Помнік землякам, што загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Вялікі Поўсвіж, знаходзіцца на тэрыторыі сельскага Дома культуры. Яго гаспадар — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладдзі райвыканкама.
Сельскія выканаўчыя камітэты і іншыя бюджэтныя арганізацыі былі прафінансаваны з раённага бюджэту, а гасразліковыя — зрабілі ацэнку за кошт уласных сродкаў. Пасля былі аформлены пашпарты на ўсе воінскія захаванні, якія знаходзяцца ў райвыканкаме ў галоўнага спецыяліста па тэрытарыяльнай абароне, астатнія — ва ўласнікаў. Штогод выдаткоўваюцца асігнаванні на іх рамонт і ўтрыманне. За апошнія гады за кошт уласных сродкаў і выдзеленых з абласнога бюджэту капітальна адрамантаваны, устаноўлены бардзюры і дарожкі з пліткі на брацкай магіле ахвяр фашызму спаленай гітлераўцамі вёскі Кісцялёва і брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у аграгарадку Баброва Баброўскага сельсавета. Па два помнікі былі добраўпарадкаваны ў Каменскім, Лепельскім і ўсе чатыры — у Стайскім сельсавеце.
У мінулым годзе абуладкавана тэрыторыя воінскіх пахаванняў у вёсцы Кветча Домжарыцкага сельсавета, вёсках Поплаўкі, Пышна былога Пышнянскага сельсавета, вёсцы Новыя Валосавічы Валосавіцкага сельсавета, на што было зрасходавана больш за дзвесце мільёнаў рублёў.
У мінулым годзе добраўпарадкавана тэрыторыя брацкай магілы ў вёсцы Суша Баброўскага сельсавета, затрачана больш за сто мільёнаў рублёў. Добраўпарадкаваны помнік загінулым землякам у вёсцы Заслаўкі, кошт работ — 140 мільёнаў рублёў з раённага бюджэту. Добраўпарадкавана брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, мірных жыхароў у аграгардку Камень, на што выдаткавана сто мільёнаў рублёў.
З выдзеленых на гэты год 550 мільёнаў рублёў капітальна адрамантаваны і абуладкаваны брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан у вёсцы Чэрцы Лепельскага сельсавета (больш за сто мільёнаў рублёў). Значная работа ў гэтым накірунку была праведзена таксама ў вёсцы Валосавічы Валосавіцкага, аграгарадку Слабада Слабадскога сельсаветаў, вёсцы Зацякляссе Стайскага сельсавета. На абуладкаванне воінскіх могілак у вёсцы Саўскі Бор Домжарыцкага сельсавета затрачана 150 мільёнаў рублёў.
Клопатам акружаны з боку мясцовай улады ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, арганізавана надомнае абслугоўванне. Штогод ветэраны аздараўліваюцца ў санаторыях і шпіталях Рэспублікі Беларусь, у выпадку нявыкарыстанай пуцёўкі выплачваецца грашовая кампенсацыя, аказваецца матэрыяльная дапамога.
Ва ўстанове аховы зда­роўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” ў кожным аддзяленні функцыянуюць спецыяльныя палаты для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у якіх ёсць халадзільнікі і тэлевізар. Штогод ажыццяўляюцца комплексныя медыцынскія агляды ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На кожнага пацыента складзены план індывідуальнага назірання і рэабілітацыі.
Изображение456456456 392За ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны рашэннем Лепельскага райвыканкама замацаваны арганізацыі горада і раёна для аказання дапамогі. Аказваецца дапамога былым франтавікам таксама да памятных і святочных дат (Дня Перамогі, Дня пажылых людзей, інвалідаў і іншых). Ветэраны запрашаюцца на культурна-масавыя мерапрыемствы. Ім аказваецца дапамога ў рамонце кватэр, дамоў, апрацоўцы прысядзібных участкаў і нарыхтоўцы паліва.
Лепельшчына мае развіты эканамічны патэнцыял. Прамысловасць уключае ў сябе пяць прадпрыемстваў, у сельскай гаспадарцы раёна дзейнічае больш за дзевяць арганізацый. Будаўнічы комплекс складаюць тры прадпрыемствы, тры дарожныя арганізацыі.
У нашым раёне, як і ў большасці раёнаў рэспублікі, з 44 сацыяльных стандартаў у поўным аб’ёме выконваюцца 43, з іх 23 — у сельскай мясцовасці.
Сёлета спаўняецца семдзесят год, як адгрымелі баі Вялікай Айчыннай вайны на Лепельшчыне. Жудаснае ліхалецце знішчыла тысячы жыццяў, якія невылечнымі ранамі засталіся на сэрцы роднай краіны. Мы нізка схіляем галовы перад мужнасцю салдат, франтавікоў і падпольшчыкаў, а памяць аб іх слаўных подзвігах перададзім наступным пакаленням.
Мікалай МІСЮРА,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў.
На здымках: брацкая магі­ла савецкіх воінаў і партызан у аграгарадку Баброва; месца спаленай вёскі Кісцялёва, магіла ахвяр фашызму; помнік на брацкіх магі­лах чырвонаармейцаў, савецкіх воінаў і партызан у Пышне.
Фота Мікалая
ГАРБАЧОВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.