Лепельчане — победители международного конкурса

img_8618Работа з дзецьмі, выхаванне ў іх любові да Радзімы і яе мінулага стала жыццёвым прызваннем для Алены Куц, настаўніка сусветнай гісторыі, гісторыі Беларусі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г.Лепеля».

Алена Аляксандраўна не толькі ўмее раскрыць перад вучнямі цікавыя старонкі нашага мінулага, а і быць для іх сапраўдным сябрам, мудрым суразмоўцам і дарадчыкам. Не выпадкова сусветная гісторыя ў многіх вучняў школы з’яўляецца любімым прадметам. Багатыя веды, атрыманыя на ўроках гісторыі, вучні сярэдняй школы №3 праявілі ў Міжнародным інтэлектуальна-творчым і даследчым конкурсе, прысвечаным 75-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Гісторыя Дзяржавы Расійскай», які праводзіўся ў 2019-2020 навучальным годзе. Прыемна адзначыць, што вучні школы паказалі высокі ўзровень ведаў. Так, у конкурсе даследчых работ стала пераможцай вучаніца 8 »В» класа Дар’я Чумак, а яе аднакласніца Віялета Міснік заняла 2-ое месца. Выпускніца школы Марына Кулеш выдатна праявіла сябе ў конкурсе эсэ на гістарычную тэму, дзе заняла 2-ое месца. Яна ж атрымала Дыплом за ўдзел у алімпіядзе па праверцы ведаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Вучаніца 10 класа Кацярына Калеснік атрымала Пахвальны водгук Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за глыбокія веды па гісторыі Айчыны, праяўленыя ў час XIII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 гадоў у гістарычнай памяці народа». Заслужаную ўзнагароду атрымала і сама настаўніца гісторыі Алена Куц. За падрыхтоўку ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу, прысвечанага 75-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гадоў, Алена Аляксандраўна атрымала Падзячнае пісьмо арганізатараў конкурсу.
– Веданне гісторыі сваёй Радзімы робіць чалавека духоўна багатым, дае магчымасць аналізаваць многія факты, падзеі і разам з тым смела ісці ў будучыню, – адзначае Алена Куц. – Таму я імкнуся зрабіць усё магчымае для таго, каб урокі гісторыі былі для дзяцей асабліва цікавымі і запамінальнымі. Будучыню краіны стварае моладзь, таму вельмі важна, каб наша наступнае пакаленне было добра адукаваным і здольным даць правільную ацэнку шэрагу палітычных падзей. Моладзь, якая дэталёва вывучае гісторыю, ніколі не страціць патрыятызму, адданасці Радзіме і не дапусціць, каб паўтарылася вайна.
Шчыра віншуем Алену Аляксанд­раўну, яе здольных вучняў са значнымі поспехамі і шчыра жадаем, каб яны сталі пачаткам новых вышынь і творчых перамог!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.